Сёння ў Мінску праходзіць элітны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі

20 февраля 2014

Падобны старт - вышэйшай катэгорыі. Бо на планеце яго прымаюць усяго 5 краін. І сёння сталічны Палац спорту сабраў наймацнейшых барцоў сусветнага самба.


Аляксандр Якубоўскі назіраў за баталіямі.


Сталічны Палац спорту сабраў наймацнейшых барцоў сусветнага самба. З 2008 года Міжнародная федэрацыя надзяліла турнір ганаровым статусам этапу Кубка свету. У розны час спаборніцтвы наведалі спартсмены з 27 краін. За гады правядзення форум стаў сапраўднай кузняй самбістаў сусветнага класа. Ён адкрыў Рыбака, Казусёнка, Базылева.


Усяго пяці краінам свету, уключаючы Беларусь, даверана мерапрыемства падобнага маштабу. Этап Кубка свету вышэйшай катэгорыі - гэта сур'ёзна. Беларускія самбісты штогод папаўняюць медальную скарбонку нашай краіны ў гэтым відзе спорту. А зусім хутка самба можа стаць алімпійскім. Пакуль жа за Гульнямі чатырохгоддзя самбісты назіраюць толькі па тэлевізары. Зімовая Алімпіяда ў Сочы не выключэнне. За беларускіх спартсменаў хварэюць і перажываюць. Па-за залежнасцю ад нацыянальнасці.


Сёння самба ў чаканні вердыкту. У выпадку калі гэты від спорту трапіць у алімпійскую сям'ю, медальная статыстыка беларускай зборнай абавязкова палепшыцца. Бо нашы самбісты - адны з сусветных лідараў. І цяперашні турнір гэта выдатна прадэманстраваў.