У Мінску прадаўжаецца вялікі хакей

6 января 2016

Трэці гульнявы дзень Каляднага турніру адказаў на галоўнае пытанне - хто ж заўтра паспрачаецца за бронзавыя медалі спаборніцтваў? Гэта каманды Славакіі і Швецыі, яны ў сваіх паядынках абгулялі Швейцарыю і Германію адпаведна.

Каманда Прэзідэнта, якая датэрмінова забяспечыла сабе выхад у фінал, гэтымі хвілінамі завяршае паядынак супраць хакеістаў з ААЭ. Пакуль рахунак - у карысць беларусаў.

Апанентамі гаспадароў турніру ў фінальным матчы выступяць фіны.

Такім чынам, заўтра даведаемся пераможцаў і прызёраў Каляднага турніру: у 13:00 на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" сыдуцца каманды Швецыі і Славакіі, а ў 19:00 каманда Прэзідэнта і дружына з Фінляндыі разгуляюць чэмпіёнскі кубак.