У Мінску адкрылі спартыўную школу па акадэмічным веславанні

1 июля 2014

У новым комплексе, які, дарэчы, пабудаваны на месцы старой водна-вяслярнай базы, размясціліся некалькі трэнажорных залаў з прафесійным абсталяваннем і шматлікія гульнявыя пляцоўкі. Умовы новага комплексу ацаніла і Наталля Кузьміцкая.


На базе школы займаецца больш за 350 спартсменаў. Дарэчы, сёння для іх створаныя ўсе умовы, каб яны паказвалі свае лепшыя дасягненні.


Аляксандра Цахановіч - адна з тых, хто працягвае гісторыю спартыўных перамог Кацярыны Карстэн, братоў Багдановічаў, Алены Хлопцавай і іншых знакамітых беларускіх весляроў.


У трэніровачнай зале стаяць новенькія канцэпты - спецыяльныя вяслярныя трэнажоры. Кожны абсталяваны дысплеем, дзякуючы якому трэнер можа сачыць за фізічнымі нагрузкамі.


Побач з асноўным будынкам - элінгі (збудаванні для захоўвання лодак) і адкрытыя пляцоўкі для заняткаў спортам. Абзавялася школа і трыма новымі драўлянымі пірсамі для спуску лодак на ваду.


Спартыўную адукацыю па веславанні можа атрымаць кожны. У школе нават існуе аддзяленне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта важная місія ўстановы, тым больш што яе выхаванцы ўжо не раз прымалі ўдзел у летніх Паралімпійскіх гульнях.