У Мінску адкрылася другая міжнародная выстава "Свет спорту і здароўя"

19 мая 2015

На Футбольным манежы свае распрацоўкі прапанавалі 65 арганізацый з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Італіі, Германіі, Украіны і Эстоніі. Прычым ля кожнага стэнда бясплатная кансультацыя. Пра падпісанне вялікіх кантрактаў гутаркі не ідзе, бо здаровы лад жыцця - адзін з найважнейшых кірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, а гэты кірунак неацэнны.

Рэпартаж Станіслава Ліпскага.

Вось гэты трэнажор выстаўляецца ў нашай краіне ўсяго другі раз: выконвае дыягностыку біямеханічных паказчыкаў працы чалавека, пасля чаго індывідуальна складае праграму рэабілітацыі. Незаменны для спартсменаў, якія перажылі траўму апорна-рухальнага апарата.

Гэты трэнажор і дзясяткі іншых у наступныя чатыры дні можа ўбачыць кожны. Футбольны манеж прымае другую спецыялізаваную выставу "Свет спорту і здароўя". Падкажуць тут і правільныя карысныя харчовыя дабаўкі, а таксама дапамогуць разабрацца ў асаблівасцях свайго арганізма, неабходнай колькасці амінакіслот. Перад летам форум набывае асаблівую актуальнасць.

65 арганізацый з 8 краін свету прывезлі ў Мінск сваю прадукцыю, але, каб стаць бліжэй да спорту, неабавязкова ўкладваць мільёны ў часам неапраўданыя праекты.

Праходзіць выстава будзе да 22 мая ўключна, уваход вольны.