У Мінск прыбылі першыя трыўмфатары Гульняў у Баку

18 июня 2015

Сёння ў Мінск прыбылі першыя трыўмфатары Гульняў у Баку. Самалёт з нашымі спартсменамі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. У Беларусь вярнуліся барцы, байдарачнікі і канаісты, якія завяршылі спаборніцтвы. Асабліва ўдалымі апынуліся Гульні для Марыны Літвінчук: у яе два залатыя медалі, адзін з іх у адзіночнай дысцыпліне.

Спартыўныя спаборніцтвы ў Баку працягваюцца. Беларускія атлеты зноў рыхтуюцца заваёўваць медалі. У вячэрняй праграме ўзнагароды разыграюць барцы вольнага стылю. У камандных спаборніцтвах па кулявой стральбе выступіць і наш Віталь Бубновіч (чэмпіён Еўрапейскіх гульняў).