У Міністэрстве спорту і турызму ўзнагароджвалі трыумфатараў чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ

5 сентября 2018

У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі сёння ўзнагароджвалі трыумфатараў чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіў у Партугаліі. З Мантэмор-у-Велью зборная нашай краіны прывезла 3 залатыя, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды. Як вынік: у агульнакамандным заліку Беларусь заняла высокае 4 месца. Ганаровыя граматы і падзякі членам каманды ўручаў асабіста міністр Сяргей Кавальчук.

Нагадаем, чэмпіёнамі свету ў Партугаліі сталі канаісты Арцём Козыр, Глеб Саладуха, Дзяніс Махлай, Алёна Наздрова і Каміла Бобр. Адзначым серабро Марыны Літвінчук, якая толькі паўгода таму выйшла з дэкрэтнага водпуску.