У мікрараёне Уручча пасля рэканструкцыі адкрыўся спартыўны комплекс

28 июня 2018

Пасля працяглай рэканструкцыі ў мікрараёне Уручча сёння адкрыўся спартыўны комплекс. Аб'ект быў закрыты каля васьмі гадоў. Пасля мадэрнізацыі тут з'явілася два басейны: 25-метровы і дзіцячы, а таксама трэнажорная зала. Побач з комплексам міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём. З пачаткам навучальнага года ў комплексе запрацуюць бясплатныя секцыі па плаванні для школьнікаў Першамайскага раёна. Таксама прадугледжаны заняткі па аквааэробіцы, пілатэсе, бальных танцах і настольным тэнісе.

Комплекс знаходзіцца на вуліцы Нікіфарава, побач вялікі жылы квартал, таму у раённай адміністрацыі разлічваюць, што аб'ект будзе запатрабаваным. Прапускная здольнасць комплексу - да 700 чалавек за дзень.