У кітайскім Ханчжоу праходзіць чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе

14 декабря 2018

Гэтымі хвілінамі мы сочым за кітайскім Ханчжоу, дзе праходзіць чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе. У ранішняй сесіі за выхад у паўфіналы змагаюцца Яўген Цуркін і Рыгор Пякарскі на сваіх каронных дыстанцыях - 50 метраў батэрфляем.

Таксама сёння - мужчынская эстафета чатыры па 50 вольным стылем. Прамую трансляцыю вячэрняй сесіі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 13:55.

Пакуль у беларускай каманды ў актыве адзін медаль. Серабро заваяваў Ілья Шымановіч на стометроўцы брасам.