У Кітаі адкрываюцца Сусветныя ваенныя гульні

18 октября 2019

У кітайскім Ухані сёння адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця VII Сусветных ваенных гульняў. Па традыцыі ў спаборніцтвах бяруць удзел вайскоўцы больш  чым ста дзяржаў. Нашу краіну прадставіць зборная Узброеных cіл. У яе складзе звыш 90 спартсменаў, якім трэба будзе паказаць сябе ў 12 відах спорту. Гэта, у прыватнасці, стральба  з лука, бокс, фехтаванне, дзюдо, парашутны спорт.