Мужчынскай эстафетай сёння працягнецца чэмпіянат свету па біятлоне

18 февраля 2017

Зборная Беларусі выступіць пад 17-м нумарам. За нашу каманду заяўленыя Уладзімір Чапелін, Максім Варабей, Дзмітрый Абашаў і Сяргей Бачарнікаў. Для нашых мужчын гэта апошні шанец на медаль планетарнага форуму, у мас-старт яны не прабіліся. Прамая трансляцыя эстафеты ў 16:45 на тэлеканале "Беларусь 2".