У Гродне прайшоў адборачны этап абласных спаборніцтваў "Скураны мяч"

18 июля 2016

Барацьба за пуцёўку на фінал. У Гродне прайшоў адборачны этап абласных спаборніцтваў па футболе на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Скураны мяч". Пераможцы прадставяць рэгіён на заключных гульнях чэмпіянату сярод дваровых футбольных каманд краіны. Футбалісты змагаюцца не толькі за прызы, але і яшчэ за шанец трапіць у спартыўную школу.

Дарэчы, галоўны трафей "Скуранога мяча" разгуляюць ужо гэтай восенню - у верасні.