У Горках стартавалі спаборніцтвы па хакеі Залатая шайба на прызы Прэзідэнта Беларусі

19 марта 2014
У Горках стартавалі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі Залатая шайба на прызы Прэзідэнта Беларусі.

За званне наймацнейшага ў старэйшай узроставай групе змагаюцца 7 каманд. Таксама па-за залікам выступае каманда з Расійскай Федэрацыі. Фармат турніру ўжо прывычны. Усе каманды падзеленыя на дзве групы, у якіх хлопцы гуляюць па кругавой сістэме. Спаборніцтвы праводзяцца ўжо 18 раз. Аднак цікавасць да іх не слабее ні ў гульцоў, ні ў балельшчыкаў, што яшчэ раз пацвярджае неабходнасць іх правядзення.

Пераходзячы кубак турніру пакуль знаходзіцца ў Горках. Летась менавіта мясцовыя юныя хакеісты атрымалі перамогу ў спаборніцтвах. Ці будзе ў трафея новы ўладальнік, стане вядома ў суботу пасля фінальных гульняў.