У Гомелі прайшоў рэспубліканскі чэмпіянат па мнагабор'і

21 июля 2018

Больш як 70 лепшых у краіне ратавальнікаў паказалі сваё майстэрства. Спаборнічалі ў пяці дысцыплінах - выратаванне людзей на зямлі і вадзе на час. Дыстанцыя першага дня доўжылася 7 гадзін. А ў фінале чэмпіянату - праверка пошукава-выратавальных навыкаў на акваторыі. Задача ўдзельнікаў - выслабаніць пацярпелых з затопленага аўтамабіля. Уплаў дабрацца да лодкі, на якой таксама чакаюць выратавання людзі. І, вядома, праверка падводнага плавання, а таксама затрымкі дыхання. Сярод фаварытаў - ратавальнікі Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Cёння шматлікім удзельнікам прыйдзецца заступаць на дзяжурныя суткі. Дарэчы, апошнім часам супрацоўнікам МНС ратаваць людзей на вадзе даводзіцца штодня. З пачатку года па краіне атрымалася захаваць каля 200 жыццяў.