Дзень Працы адзначаюць у Беларусі

1 мая 2022
Сёння ў Беларусі адзначаюць Свята Працы! Яно мае больш чым векавую гісторыю. Усё пачыналася ў 1886 годзе ў Чыкага з барацьбы працаўнікоў за камфортныя ўмовы і 8-гадзінны рабочы дзень.

Першамай для беларусаў - добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае шматлікія пакаленні. Свята для нас па-ранейшаму застаецца днём вясновага абнаўлення, светлых надзей і глыбокай пашаны да ўсіх прафесій! Людзі працы кожны дзень сваімі справамі ўмацоўваюць дабрабыт роднай краіны. Cа Святам Працы беларусаў павіншаваў Прэзідэнт:


Маёўкі пройдуць па ўсёй Беларусі 


Святочныя мерапрыемствы пройдуць сёння па ўсёй краіне. У сталічным парку Перамогі збяруцца прадстаўнікі працоўных калектываў Мінска і вобласці, прафсаюзны актыў, ветэраны працы - усе тыя, хто сваімі рукамі стварае сучаснасць і будучыню краіны. Чакаюць у парку Перамогі і моладзь - тых, хто яшчэ толькі выбірае будучую сферу дзейнасці. Для іх будуць арганізаваныя розныя інтэрактыўныя пляцоўкі па прадстаўленні прафесій. Свая праграма падрыхтаваная ў кожнай вобласці.