У Доме футбола прайшла жараб'ёўка чэмпіянату Беларусі на будучы сезон сярод каманд Вышэйшай лігі

15 февраля 2019

У першым туры БАТЭ ў гасцях праэкзаменуе "Прамень", мінскае "Дынама" дома прыме "Славію", а брэсцкае адправіцца ў Жодзіна. "Шахцёр" згуляе з мінскім "Тарпеда". Шчыльны расклад першага тура на вашых экранах. БАТЭ будзе намінальным гаспадаром у матчы за Суперкубак Беларусі.

Паядынак супраць брэсцкага "Дынама" адбудзецца 2 сакавіка. Першае класіка пройдзе ў 14-м туры ў ліпені ў Барысаве.