У Бялградзе вызначыліся ўсе дзесяць удзельнікаў SEHA-лігі

23 июля 2015

Да васьмі клубаў леташняга сезона дадаліся дзве каманды: "Замімак" з Македоніі і сербскі "Спартак". На турніры клубы згуляюць у два кругі, пасля чаго адбудзецца "фінал чатырох". У стартавым туры БГК імя Мяшкова будзе супрацьстаяць камандзе "Борац" з Босніі і Герцагавіны. Першы матч пройдзе 28 або 29 жніўня.