У Беларусь вярнуўся начальнік аддзела зімовых відаў спорту Мінспорту і турызму Андрэй Фомачкін

11 сентября 2016

Менавіта ён пранёс расійскі флаг падчас цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, за што і быў пазбаўлены акрэдытацыі. Беларуская каманда ў знак салідарнасці вырашыла падтрымаць расійскую зборную, якой адмовілі ва ўдзеле ў Гульнях і якая трапіла пад санкцыі Міжнароднага паралімпійскага камітэта.