У Аргенціне сёння стартуюць летнія юнацкія Алімпійскія гульні

6 октября 2018

Узрост удзельнікаў ад 15 да 18 гадоў, але ўсе атрыбуты і рытуалы адпавядаюць дарослай Алімпіядзе. А менавіта: цырымонія адкрыцця ўключае парад удзельнікаў, а на працягу Гульняў працуе алімпійская вёска. Беларуская каманда прыляцела ў Буэнас-Айрэс у чацвер. У складзе 37 спартсменаў і 18 трэнераў.

Беларусы распачнуць барацьбу заўтра. Першымі выступяць прадстаўнікі паруснага спорту, спартыўнай гімнастыкі, акрабатыкі, акадэмічнага веславання, дзюдо, настольнага і вялікага тэніса, а таксама плавання.