У 15:00 на "Беларусь 5" жараб'ёўка 1/4 фіналу Лігі Еўропы.

15 марта 2019

Чарговы камбэк у розыгрышы еўракубкаў гэтага сезона. Лонданскі "Арсенал" у гульні ў адказ  громіць французскі "Рэн" 3:0. І выходзіць у чвэрцьфінал Лігі Еўропы пасля гасцявога паражэння 1:3. 

"Краснадар" без Аляксандра Мартыновіча гуляе ўнічыю з "Валенсіяй" 1:1 і завяршае еўракубкавую кампанію. 

Кіеўскае "Дынама", якім кіруе беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч, няслаўна прыняло лонданскі "Чэлсі". Сінія тыднем раней былі мацнейшыя 3:0, напярэдадні яшчэ больш 5:0. У 15 гадзін у эфіры тэлеканала "Беларусь 5"  жараб'ёўка 1/4 фіналу Лігі Еўропы. У 14 гадзін - Лігі чэмпіёнаў.