Узбекістану цікавая беларуская падрыхтоўка трэнераў

4 декабря 2018

Асабліва па зімовых відах спорту - біятлоне і лыжных гонках. У будучыні краіны будуць навучаць спецыялістаў сумесна. Наконт гэтага гаварылася падчас сустрэчы міністраў гэтай галіны Беларусі і Узбекістана. Дэлегацыя гэтай краіны зараз знаходзіцца з візітам у Мінску.

Беларускі бок зацікаўлены ў падрыхтоўцы трэнераў па боксе, таэквандо і іншых відах адзінаборстваў. Заўтра дэлегацыя з Узбекістана наведае Ратамку і Раўбічы.