Умару Бангура падпісаў кантракт са швейцарскім "Цюрыхам"

4 августа 2016

На афіцыйным сайце швейцарскага "Цюрыха" з'явілася інфармацыя аб падпісанні абаронцы мінскага "Дынама" Умару Бангура. Кантракт разлічаны на 3 гады. Адзначым, Бангура абараняў колеры "бела-блакітных" з 2014 года, за гэты час ён правёў 84 матчы, у якіх аддаў 3 дзейсныя перадачы.