У беларусаў бронза на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе

10 декабря 2016

Ёсць медаль. У беларусаў бронза на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе.

Узнагароду ў канадскім Віндзары заваяваў Павел Санковіч на дыстанцыі 50 метраў на спіне. 23,03 секунды - вынік беларуса, які стаў трэцім. Хутчэй праплылі толькі японец Юнья Кога – золата - і Жэрэмі Страўю з Францыі, ён другі. Адзначым, што для Санковіча гэты сезон складаецца ўдала. На этапах Кубка свету ён заваяваў 28 узнагарод рознай пробы.