Турнір па футболе на кубак заслужанага майстра спорту СССР Эдуарда Малафеева прайшоў пад Мінскам

6 июня 2015

Турнір па футболе на кубак заслужанага майстра спорту СССР Эдуарда Малафеева прайшоў пад Мінскам у вайсковай часці 3310. У спаборніцтве прынялі ўдзел каманды цэнтральнага апарата МУС, вайсковыя часці, а таксама факультэт унутраных войскаў. Такія спаборніцтвы праходзяць ужо шосты раз. Барацьба разгарнулася не жартоўная. Бо на коне сур'ёзны і ганаровы прыз - кубак заслужанага трэнера па футболе СССР і БССР Эдуарда Малафеева.

Усе ўдзельнікі і балельшчыкі змаглі пагутарыць з мэтрам футбола. Сёлета пераможцам стала зборная цэнтральнага апарата МУС, якая і атрымала запаветны кубак.