Турэцкі "Эджзаджыбашы" сустрэнецца з "Мінчанкай"

15 ноября 2016

Адзін з наймацнейшых валейбольных жаночых клубаў свету згуляе ў Мінску. Турэцкі "Эджзаджыбашы" ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з "Мінчанкай". Паядынак пройдзе на паркеце Палаца спорту, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 18:55.