"Цмокі-Мінск" у плэй-оф Кубка Еўропы ФІБА

8 февраля 2018

Буйная перамога над чарнагорскім "Марнар-Барам" - 84:45 - выводзіць "Цмокі-Мінск" у плэй-оф Кубка Еўропы ФІБА. Гэтая вікторыя дазволіла беларусам абысці апанента ў турнірнай табліцы і фінішаваць на другім месцы ў квартэце К. Адзначым, што да васьмі лепшых камандаў другога групавога этапа далучацца і 8 клубаў з турніру рангам вышэй - Лігі чэмпіёнаў.