Цэнтрам прыцягнення біятлонных балельшчыкаў працягваюць заставацца Раўбічы

3 марта 2019

Сёння другі дзень заключнага этапа Кубка Федэрацыі і самы відовішчны від праграмы - эстафета!

Наймацнейшыя юныя біятланісты Беларусі змагаюцца ў пяці ўзроставых групах. Тут усё пабудавана па аналогіі з Кубкам свету і нядаўна мінулым чэмпіянатам Еўропы. Адзначым, Кубку Федэрацыі ўжо два гады.

Завершацца спаборніцтвы ў Раўбічах урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў агульнага заліку па выніках чатырох этапаў. Прамую трансляцыю глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5". А ў 9 вечара падвядзём вынікі спаборніцтваў у "Галоўным эфіры" на "Беларусь 1".