Цэнтр па падрыхтоўцы спартсменаў-паралімпійцаў можа з'явіцца ў Мінску

2 декабря 2016

Такую ідэю прапанавалі дэпутаты Нацыянальнага сходу падчас адкрыцця першай Алеі паралімпійскай славы.  Сто сорак маладых клёнаў і ліп высаджаны на тэрыторыі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Мінскага раёна. Там жа сёння адбыўся і  святочны канцэрт. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі творчыя нумары і выставу малюнкаў. У Мінскай вобласці – 80 000 людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У кожным раёне створаны тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнай дапамогі, куды людзі з асаблівасцямі могуць звярнуцца па дапамогу.