У нямецкім Майнцы адбылася ўцечка вуглякіслага газу

23 декабря 2015

Надзвычайнае здарэнне ў нямецкім горадзе Майнц. З прыпаркаванай аўтацыстэрны адбылася ўцечка вуглякіслага газу. Вадзіцеля шпіталізавалі. Жыхарам найбліжэйшых дамоў рэкамендавалі шчыльна зачыніць вокны і не выходзіць на вуліцу. Цэнтр горада на некалькі гадзін перакрылі, часова спыніў працу і Калядны рынак. Да гэтага моманту ўцечка ліквідавана. Прычыны высвятляюцца. Відавочцы выкладваюць у Сетку фатаграфіі незвычайнага белага воблака, якое накрыла старажытныя вулачкі.