Тры алімпійскія ліцэнзіі і тры медалі

15 сентября 2015

Гэтай ноччу  зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы вярнулася са Штутгарта з чэмпіянату свету. Дзве пуцёўкі ў Рыа  прынеслі Меліціна  Станюта і Кацярына Галкіна ў індывідуальных практыкаваннях, трэцюю  - уся каманда (у групавым практыкаванні).

Галоўныя старты гэтага сезона для гімнастак ужо скончыліся. Аднак літаральна праз некалькі дзён  беларускі адправяцца ў Карэю на паказальныя выступленні. Пасля  некаторых грацый чакае клубны чэмпіянат свету.