Трэці дзень Каляднага турніру: фіналісты вызначацца сёння

6 января 2017

І яшчэ адна таксама калядная падзея: трэці гульнявы дзень на Міжнародным турніры па хакеі з шайбай сярод аматараў. Сёння завяршаецца групавы этап і стануць вядомыя фіналісты і ўдзельнікі матча за трэцяе месца.

Стартавалі паядынкі сёння матчам у групе А паміж зборнай Балканаў і камандай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Хакеісты з ААЭ былі мацнейшымі 9:5, выйшлі на 2-е месца ў чацвёрцы А і разлічваюць згуляць за бронзу. У квартэце В максімум на 3-е месца могуць разлічваць расіяне. У заключным матчы Расія разграміла каманду Германіі 6:0. Дарэчы, удзельнікі турніру дзякуюць беларусам не толькі за сардэчны прыём.

Цэнтральная сустрэча ў гэтыя хвіліны пачынаецца на сталічнай "Чыжоўка-Арэне". На вялікай пляцоўцы беларусы гуляюць са швейцарцамі. У 21 гадзіну гэтую сустрэчу ў запісе пакажа тэлеканал "Беларусь 5". На малой жа арэне за другую пуцёўку ў фінал змагаюцца фіны і славакі.