Трансляцыі II Еўрагульняў 2019 года ў Мінску арганізуе іспанская кампанія International Sports Broadcasting SL

29 января 2018

Трансляцыі II Еўрагульняў, якія пройдуць у чэрвені наступнага года ў Мінску, арганізуе іспанская кампанія International Sports Broadcasting SL, з якой дасягнутая папярэдняя дамоўленасць. Пра гэта распавялі ў дырэкцыі турніру. Кампанія працуе з 1996 года і прымала ўдзел у арганізацыі трансляцый не толькі з I Еўрагульняў, але і шматлікіх Алімпіяд, напрыклад, у Нагане, Турыне або Солт-Лейк-Сіці. Цікавасць да арганізацыі трансляцый выказвалі таксама партугальская Medialuso-Mediapro і расійская "Матч ТБ". Зараз рыхтуецца пакет дакументаў для падпісання. Плануецца, што ў ажыццяўленні трансляцый будуць максімальна задзейнічаныя беларускія спецыялісты.