Тарпеда-БелАЗ выходзіць на чыстае 5 месца турнірнай табліцы

22 сентября 2014

Тарпеда-БелАЗ абгульвае Гомель і выходзіць на чыстае 5 месца турнірнай табліцы. На гол Блізнюка аўтазаводцы адказалі ўдарамі Глеба і Васькова.
Яшчэ ў адным матчы, які прайшоў у нядзелю, Мінск перамог Нёман дзякуючы дублям Хвашчынскага і Макася.
Цэнтральны паядынак 24 тура пройдзе сёння ў Барысаве. БАТЭ прыме мінскае Дынама. Тэлеканал Беларусь 5 пачне прамую трансляцыю ў 18:55.