Цёплы прыём біятланістам-юніёрам

27 февраля 2015

Цёплы прыём зладзілі ўдзельнікам чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў ад Віцебскай вобласці. Сярод іх - уладальніца залатога дубля Дар'я Блашко. Студэнтка Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву вярнулася дахаты сапраўднай гераіняй. Тут за яе хварэлі і верылі ў поспех. Імя Даша для беларускага біятлона ўжо знакавае. Ад сваіх педагогаў і трэнераў спартсмены атрымалі ў падарунак торт з алімпійскай сімволікай, а чэмпіёнцы прэзентавалі пару лыжаролераў для летняй падрыхтоўкі.

Настаўнік Дар'і - заслужаны трэнер Беларусі Уладзімір Махлаеў. Разам яны ўжо распрацоўваюць стратэгію падрыхтоўкі да будучага чэмпіянату свету, які пройдзе ў Румыніі.