Тэнісіст Я. Герасімаў пакідае Кубак Крамля

21 октября 2021

Ягор Герасімаў пакідае Кубак Крамля. У 1/8 фіналу турніру серыі ATP беларус саступіў гаспадару кортаў Аслану Карацаву, расіянін святкаваў вікторыю ў двух сэтах - 6:4, 6:3. Адзін брэйк Аслан зрабіў у першай партыі і два ў другой, наш Ягор жа геймаў на падачы саперніка не браў. Карацаў, 22-гі ў сусветным рэйтынгу і пасеяны пад высокім другім нумарам на спаборніцтвах у сталіцы Расіі, Герасімаў - 109-я ракетка планеты.