Таццяна Халадовіч заняла 6-е месца на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы

9 августа 2017

Дзеючая чэмпіёнка Еўропы ў кіданні кап’я Таццяна Халадовіч заняла 6-е месца на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які гэтымі днямі прымае Лондан. Беларуска кінула снарад на 64 метры і 5 сантыметраў. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка чэшка Барбара Шпотакава стала двухразовай чэмпіёнкай планеты.