Таццяна Халадовіч будзе сёння змагацца за медалі ў кіданні кап’я

8 августа 2017

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сёння пройдзе адзін фінал з удзелам беларускі. Таццяна Халадовіч будзе змагацца за медалі ў кіданні кап’я. Спаборніцтвы пачнуцца ў 21:20. Прамую трансляцыю са стадыёна ў Лондане будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". У дадатак Алёна Дубіцкая і Юлія Леванцюк выступяць у кваліфікацыі ў штурханні ядра.