Ш.Тарпішчаў: У зборнай Беларусі выдатныя шанцы заваяваць Кубак Федэрацыі

11 ноября 2017

Прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі Шаміль Тарпішчаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін падкрэсліў, што ў зборнай Беларусі выдатныя шанцы заваяваць Кубак Федэрацыі нягледзячы на тое, што амерыканкі ў рэйтынгу ВТА знаходзяцца значна вышэй, чым гаспадыні кортаў. Уся справа ў псіхалогіі і матывацыі.

Чаму тэніс называюць шахматамі дыпламатаў і першых асоб дзяржаў, з-за чаго ён набраў такую папулярнасць у свеце, ці магчыма ў Мінску правесці турнір WTA або ATP? Адказы - у разгорнутай размове з Шамілем Тарпішчавым. Сачыце за анонсам "Актуальнага інтэрв'ю" ў праграме нашага канала.