Страшным падзеннем завяршыўся жаночы скрэтч на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку

28 февраля 2019

Страшным падзеннем завяршыўся жаночы скрэтч на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку, які прымае Прушкуў. На перадапошнім крузе ў завале апынуліся 10 спартсменак, у тым ліку і беларуска Ганна Церах. Лідары гонкі выйшлі цэлымі. Перамогу ў выніку святкавала брытанка Элінар Баркер. Сёння ўся ўвага да мужчынскага скрэтча, дзе свой тытул чэмпіёна свету будзе абараняць Яўген Каралёк.