Сталічныя "Цмокі" пацярпелі паражэнне

8 декабря 2014
Сталічныя "Цмокі" церпяць 12-е паражэнне ў сезоне. Учора ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Лігі ВТБ яны ва ўпартай барацьбе ўсё ж саступаюць у гасцях лідару турнірнай табліцы "Ніжняму Ноўгараду", 70:65. Самым дзейсным у складзе мінскага клуба з 16 баламі стаў Аляксандр Кудраўцаў, у стане саперніка беларус Арцём Парахоўскі набраў 17 ачкоў. Наступную гульню "Цмокі" правядуць супраць баскетбалістаў "Шаўляя" ў Еўрачэленджы 9 снежня.