Стартаваў дзясяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе

1 июня 2018

Матчам мінскага "Дынама" і каманды "Мінск" стартаваў дзясяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Госці ў папярэднім туры атрымалі першую перамогу ў бягучым турніры, а гаспадары ўтрымліваюць другі радок у турнірнай табліцы. У прамым эфіры матч "Дынама" - "Мінск" паказвае "Беларусь 5". А ў 20:40 тут жа трансляцыя другога паядынку дня, у якім "Нёман" сустракаецца з "Шахцёрам".