Чарговая субота стала гарачай для прадстаўнікоў улады на месцах

15 августа 2015

Прамыя тэлефонныя лініі сёння прайшлі па ўсёй Беларусі. Самай гарачай тэмай абмеркавання стала водазабеспячэнне. У вёсках дэфіцыт вады. Ад працяглай засухі апусцелі студні. Але гэта далёка не адзіная праблема, якая хвалюе простых людзей: яшчэ дарогі, вулічнае асвятленне і ўраджай. Вольга Маслоўская разбіралася ў тэме.