Спартыўныя аб'екты Мінска да Еўрапейскіх гульняў будуць здадзеныя ў тэрмін

24 октября 2017

Спартыўныя аб'екты Мінска, якія будуць задзейнічаны падчас Еўрапейскіх гульняў, знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Аб'екты зараз на стадыі будаўніцтва, але будуць здадзены ў тэрмін, у тым ліку стадыён "Дынама". Усяго ў правядзенні II Еўрагульняў задзейнічаюць 11 спартыўных арэн сталіцы, а таксама вяслярны канал у Заслаў'і. Плануецца, што ў Мінск прыедуць 4 тысячы спартсменаў з 50 краін. У наступным годзе на ўсіх аб'ектах адбудуцца тэставыя спаборніцтвы, каб праверыць гатоўнасць і ліквідаваць магчымыя недахопы.

Каб размясціць усіх турыстаў, якія прыедуць у Мінск на Еўрагульні, будзе ўведзена пяць новых гасцініц на 1300 месцаў.

У гэтым годзе адкрыюцца тры гасцініцы - па вуліцы Леніна, Зыбіцкай і на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і МКАД.

Яшчэ два гатэльныя комплексы адчыняць дзверы ў наступным годзе. Усяго ў Мінску працуюць 50 гасцініц. Яны гатовыя прыняць каля 11 тысяч турыстаў.