Спартыўная праграма ў рамках Еўрапейскіх гульняў. Два віды велагонак арганізуюць па вуліцах Мінска

23 апреля 2019
Спартыўная праграма II Еўрапейскіх гульняў. 2 віды шасэйных велагонак арганізуюць на цэнтральных вуліцах Мінска. На дарогах падчас іх правядзення з 22 па 25 чэрвеня будзе абмежаваны рух. Таксама зменяцца маршруты грамадскага транспарту. А 12 мая ў рамках Еўрапейскіх гульняў па маршруце велагонак будзе арганізавана тэставае спаборніцтва «Гран-пры Мінска».

Падрабязную інфармацыю пра абмежаванні руху і аб'езды можна будзе знайсці на сайце Мінгарвыканкама, а таксама ў спецыяльных лістоўках. Іх плануюць размяшчаць у паштовых скрынях.