Спартакіяда работнікаў СМІ сабрала 16 каманд у Стайках

28 мая 2016

А тым часам работнікі СМІ ў гэтыя выхадныя высвятляюць, хто больш сябруе са спортам. Сёлета спартакіяда сабрала 16 каманд у Стайках - каля ста чалавек, якія выступяць у сямі відах. Сярод самых папулярных - футбол, валейбол, настольны тэніс, дартс і бег.

Станіслаў Ліпскі, вядучы праграмы "Дзень спорту": "Хоць мы і працуем у аддзеле спартыўных навін Агенцтва тэленавін, але, зразумела, мы падтрымліваем сваю фізічную форму хто як - хто на аматарскім узроўні, хто на паўпрафесійным. Але вось такія святы - цудоўны настрой, цудоўны карпаратыўны дух і магчымасць патраціць трошкі сваіх выдатных эмоцый".

Пераможца і прызёры спаборніцтваў стануць вядомыя заўтра. Сёння калектывы змагаліся за выхад у вырашальныя матчы.