Адбылася жараб'ёўка матча Нідэрланды - Беларусь у рамках Кубка Федэрацыі

6 февраля 2020
У  Гаазе адбылася жараб'ёўка кваліфікацыйнага матча Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Нідэрландаў і Беларусі. Нагадаем, паядынкі пройдуць 7 і 8 лютага, а іх пераможца выйдзе ў фінал Сусветнай групы галоўнага тэніснага турніру сярод зборных каманд. У першы дзень, а гэта ўжо заўтра, супрацьстаянні адкрые сустрэча Кікі Бёртэнс і Аляксандры Сасновіч. Пасля Арына Сабаленка сустрэнецца з Аранчай Руч. У другі дзень беларускі абмяняюцца апаненткамі. У выпадку парнага матча Беларусь прадставяць Вольга Гаварцова і Лідзія Марозава. Усе паядынкі пакажа тэлеканал "Беларусь 5".