Ён стаў адным з самых разбуральных у гісторыі Еўропы

29 октября 2013

Лік ахвяраў урагану Святы Іуда вырас да 15 чалавек. Страты ад стыхіі вылічаюцца мільёнамі еўра. Разбуральны ўраган прайшоўся па ўсёй Паўночнай Еўропе, зрываючы дахі з дамоў, пераварочваючы аўтамабілі і вырываючы з коранем дрэвы. У некаторых рэгіёнах хуткасць ветру дасягала амаль 200 кіламетраў за гадзіну. Дагэтуль закрытыя шматлікія аэрапорты. Заложнікамі Іуды сталі тысячы турыстаў. Тысячы людзей засталіся без электрычнасці ў Швецыі, Даніі, Эстоніі і Латвіі. Сёння ўраган дайшоў і да паўночнай сталіцы Расіі. Праўда, у расійскім МНС упэўніваюць: цыклон ні пры якіх акалічнасцях не выкліча паводкі на Няве.