Салігорск прымае цэнтральны матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

23 сентября 2023

Салігорск 23 верасня прымае цэнтральны матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У госці да мясцовага "Шахцёра" наведаецца лідар першынства - мінскае "Дынама".

Нагадаем, "гарнякі" пасля скандалу з дамоўнымі матчамі ў бягучым розыгрышы вымушаны змагацца за захаванне прапіскі ў Вышэйшай лізе і размяшчаюцца ў турнірнай табліцы на перадапошнім месцы пакуль з адмоўным балансам у графе "набраныя ачкі".

Прамая трансляцыя гульні пачнецца ў 20:55 на тэлеканале "Беларусь 5".