Захаваць прапіску ў Сусветнай лізе

12 февраля 2018

Такая задача стаіць перад жаночай зборнай Беларусі па тэнісе пасля паражэння ад немак у першым крузе Кубка Федэрацыі - 2:3.

Нагадаем, зыход матча вырашаўся ў парнай сустрэчы, дзе Арына Сабаленка і Лідзія Марозава ва ўпартай барацьбе ўступілі Таццяне Марыі і Ганне-Лене Гронефельд - 7:6, 5:7, 4:6.