Сабаленка прарвалася ў трэці круг тэніснага турніру ва Ухані

25 сентября 2018
Сёння на тэнісным турніры ва Ухані матчы другога круга для беларускіх тэнісістак. Першая ракетка краіны Арына Сабаленка некалькі хвілін таму завяршыла сустрэчу з шостай ракеткай свету Элінай Світолінай з Украіны. Першы сэт застаўся за беларускай - 6:4, другая партыя за ўкраінкай - 6:2, а вырашальны - 6:1 - на карысць Сабаленкі. Наша Аляксандра Сасновіч у супрацьстаянні з Монікай Пуіг з Пуэрта-Рыка пацярпела паражэнне - 2:6, 2:6.