Сабаленка і Мёртэнс выйшлі ў фінал парнага разраду турніру ў Маямі

30 марта 2019

Беларускае дэрбі на тэнісным турніры ў Маямі застаецца за Арынай Сабаленкай. Першая ракетка Беларусі ў парным турніры разам з бельгійкай Элізэ Мёртэнс у паўфінале наносіць паражэнне Вікторыі Азаранцы і яе партнёрцы - аўстралійцы Эшлі Барці. Матч выдаўся ўпартым, у першай партыі беларуска-бельгійскі тандэм быў мацнейшы на тай-брэйку 7:6, у другім жа сэце святкаваў вікторыю 7:5. Адзначым, што Арына Сабаленка выходзіць у фінал парнага разраду на другім буйным турніры запар. Да гэтага дуэту не было роўных на спаборніцтвах у Індыян-Уэлсе, дзе беларусцы дастаўся першы тытул у парным разрадзе.